Адказам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на існуючыя выклікі павінна стаць фарміраванне новай архітэктуры бяспекі ў Еўразіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб ключавых напрамках работы ШАС, назваў першым з іх бяспеку.
«Выклікі ў гэтай сферы нарастаюць. Інфармацыйны, дыпламатычны, фінансава-эканамічны і іншы санкцыйны націск — гэта рэаліі сённяшняга дня. У арсенале ўладных людзей ужо не толькі тэхналогіі каляровых рэвалюцый і гібрыднага ўздзеяння. Цяпер дэманстратыўна вярнулася прамая масіраваная ваенная агрэсія. Нашым адказам на такі выклік павінна стаць фарміраванне новай архітэктуры бяспекі ў Еўразіі, стварэнне агульнай прасторы даверу і супрацоўніцтва», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.