Top.Mail.Ru

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі прапанаваў развіваць супрацоўніцтва

Беларусь гатова аказваць садзейнічанне і супрацоўнічаць з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю Расіі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 лістапада на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Марыяй Касцюк, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы павітаў госцю і заўважыў, што гэта яе першы візіт у Беларусь. «Добра, што вы прыехалі. Ведаеце, напэўна, вывучылі нашы магчымасці. Мы — машынабудаўнічая краіна, развіваем сельскую гаспадарку і дрэваапрацоўку. Калі мы можам чымсьці ў гэтым плане вам дапамагчы — калі ласка», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Думаю, вы не толькі можаце. Ёсць не толькі магчымасць дапамагчы, але і ўсе шанцы ў гэтай сітуацыі», — пацвердзіла Марыя Касцюк.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю