Душэўная прамова Прэзідэнта ў месцы, дзе адпачывае душа
На пачатку ліпеня на Магілёўшчыне кожны год вітаюць свайго земляка — Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прыязджае на Купалле ў Александрыю, на сваю малую радзіму. Купальскі фестываль у Александрыі стаў ужо брэндам краіны. Сюды з'язджаюцца госці з усёй Беларусі і з блізкага і далёкага замежжа, каб паўдзельнічаць у цікавых мерапрыемствах, набыць сувеніры, паглядзець выступленні артыстаў і, вядома, паслухаць кіраўніка дзяржавы: звяртаючыся да землякоў, Прэзідэнт заўсёды асабліва шчыры і гаворыць аб самым важным.
Так было і гэтым разам. Не толькі ў Александрыі — у той жа дзень Аляксандр Лукашэнка адкрываў Музей Славы Магілёўшчыны на славутым Буйніцкім полі. Словы, вынесеныя ў загаловак, можна назваць лейтматывам абодвух мерапрыемстваў. Гэта тое, што мы ўсе павінны ведаць і чым павінны ганарыцца.
Александрыя зноў сабрала сяброў! Маштабнае свята «Купалле» прайшло ў Шклоўскім раёне. Свята славіцца сваімі традыцыямі, і галоўная з іх — удзел Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Сімвал яднання людзей і эпох
«Дарагія сябры, дарагія землякі. Зноў рады вітаць вас, як і годам раней, у Александрыі — адным з самых прыгожых і ўтульных куткоў нашай роднай Беларусі. Што значыць для мяне гэтая зямля? Вы, людзі, якія жывуць на ёй. Гэта ўжо даўно не сакрэт», — прывітаў удзельнікаў свята беларускі лідар. Ён прызнаўся, што адпачывае тут душой, і выказаў спадзяванне, што тут заўсёды адпачываюць усе, хто прыязджае ў гэты край.«І казаць на гэтай сцэне заўсёды хочацца пра тое, што блізка і зразумела кожнаму. Пра вытокі, культуру, традыцыі, — адзначыў Прэзідэнт. — Вы ведаеце, якое шчымлівае і ўважлівае маё стаўленне да нашай культурнай спадчыны. Гэта аснова асноў. Гэта наша душа. Без іх няма гісторыі, няма дзяржаўнасці, няма народа».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што мы, беларусы, ганарымся тым, што працягваем тысячагадовую гісторыю славян. «Нашы ўяўленні аб сапраўдных каштоўнасцях, наша разуменне справядлівага ўкладу жыцця — усё фарірмавалася там, у глыбіні стагоддзяў, — дадаў ён. — Мы — нацыя. Нацыя са старажытнай гісторыяй. І дзяржаўнасць сваю будуем на прынцыпах беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай памяці народа». Па словах кіраўніка дзяржавы, усё, што стваралася на роднай зямлі сотні гадоў таму, усё, што мы сёння стараемся захаваць — старадаўнія абрады, рамёствы, святы, — гэта нашы карані.
«Каб яны былі мацнейшыя, важна не толькі берагчы, што захавалі, але і адраджаць тое, што згубілі, тое, што страчана. Таму роўна год таму я даручыў да сённяшняга адкрыцця фестывалю аднавіць вядомую многім з нас паромную пераправу, якая звяжа праз раку Дняпро Шклоўскі і Аршанскі раёны. Яе запуск — гэта ж таксама даніна гістарычнай традыцыі. Жыхары Шклоўшчыны добра ведаюць, што правы бераг Дняпра здаўна славіўся кірмашамі. Гэта было больш, чым гандаль. Там кіпела жыццё, у тым ліку культурнае, творчае, насычанае эмоцыямі», — расказаў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што гандаль — гэта не толькі эканамічнае паняцце. А калі і эканамічнае, то за сабой цягне культурна-маральныя асновы нашага народа. «Я перакананы, што гэта пераправа стане яшчэ адным сімвалам фестывалю, які злучае людзей і эпохі. І самае галоўнае, прымаючы такое рашэнне, я думаў аб тым, што пераправа, масты — гэта тое, што злучае людзей, злучае і аб'ядноўвае берагі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Нашы госці — сапраўдныя захавальнікі славянскай культуры
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў гасцям фестывалю. Ён звярнуў увагу, што гэта свята ўжо стала міжнароднай падзеяй. Прэзідэнт падзякаваў губернатарам расійскіх рэгіёнаў, якія прыязджаюць на фестываль, удзельнічаюць у ім. Ад імя беларускага народа кіраўнік дзяржавы падзякаваў артыстам з іншых краін, якія ўдзельнічаюць у фестывалі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўжо 16 гадоў Александрыя збірае таленавітых сяброў, якія ўмеюць ствараць прыгажосць і цаніць яе. «Не ведаю, як вы, а я ўжо гады свайго жыцця пачынаю лічыць ад Александрыі да Александрыі, — прызнаўся Прэзідэнт. — Ад нашага фестывалю (затым «Славянскі базар», вы ведаеце) да наступных мерапрыемстваў. Крыху сумна, але ад гэтага нікуды не дзенешся. І нашы госці, якія прыязджаюць сюды з усіх куткоў Беларусі, з суседніх краін, — гэта вельмі захопленыя людзі, сапраўдныя захавальнікі славянскай культуры. Той, хто прыехаў да нас, хай мяне пачуеце сёння не толькі вы, але і нашы блізкія, сваякі, а яны будуць жыць доўга. Я буду старацца рабіць усё, што ў маіх сілах (гэта не замова), каб яны жылі. І ўсе вы, якія прыехалі на гэтыя землі, да гэтых вытокаў, паглядзіце: вы калі і захварэеце, то ненадоўга. А мне здаецца, вы наогул хварэць не будзеце. Вы паправіцеся тут».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе ўдзельнікі свята ствараюць яго ўнікальную атмасферу. Па яго словах, не было б такіх самабытных калектываў, народных майстроў, адданых душой сваёй справе, не было б і гэтага фестывалю.
«Такія святы нам патрэбныя. Каб ураўнаважыць імклівы рытм жыцця — дзелавы і прагматычны, — перакананы беларускі лідар. — Сітуацыя вельмі цяжкая, складаная, напружвае. Мазгі часам кіпяць. І нам трэба гэта дзейства для таго, каб супакоіліся, успомнілі, адкуль мы, і ў спакойным рытме жыцця, хоць бы некалькі дзён, намецілі сваю будучыню, паспрабавалі забыцца пра гэты цяжкі рытм нашага жыцця. Жыцця, досыць напружанага ў святле падзей, якія адбываюцца ў свеце. Негатыва хапае. А душы патрэбны эмацыйны адпачынак»Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што фестываль у Александрыі — апошняя прыступка перад вялікім «Славянскім базарам», які пройдзе ў бліжэйшы час у Віцебску. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ніхто так загадзя не задумваў. Так атрымалася, што свята «Купалле» стала генеральнай рэпетыцыяй гэтай маштабнай міжнароднай падзеі.
- Прэзідэнт пажадаў усім у святочны ліпеньскі вечар забыцца пра паўсядзённыя справы, трывогі, перажыванні і пагрузіцца ў магію купальскай ночы. Арганізатары фестывалю падарылі гасцям музычны спектакль па матывах любімых фільмаў. Кожны сюжэт — адлюстраванне эпохі, эпохі мірнай і стваральнай. «Сардэчна запра-


Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА