Top.Mail.Ru

Лукашэнка нагадаў пра задачу нармальна карміць дзяцей у школах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы арганізаваць якаснае харчаванне дзяцей у школах. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца, перадае БелТА.



«Мы дамаўляліся, што трэба зрабіць так, каб мы больш не перажывалі за харчаванне, не абмяркоўвалі на ўзроўні Прэзідэнта. Такая задача перад урадам, вамі была пастаўлена, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я гляджу, мы ўвесь час развіваемся ў тым кірунку, што як бы тут дзецям прапанаваць амаль рэстараннае ці яшчэ нейкае меню. Дзяцей трэба проста ў абед нармальна накарміць. Бульбы ў нас хапае, мяса, малака ў нас хапае. Таму сасіскі, каўбасы і гэтак далей. Нешта такое, каб дзеці маглі нармальна паесці».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю