Top.Mail.Ru

Лукашэнка: НАК за мінулыя гады ўнёс значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта з 35-годдзем з дня ўтварэння НАК. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Гэта дата — выдатная нагода ўспомніць аб нашай слаўнай гісторыі алімпійскага руху ў незалежнай Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — За мінулыя гады НАК унёс значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў, папулярызацыю масавай фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця, умацаванне міжнародных спартыўных сувязей».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта, абапіраючыся на прынцыпы дружбы, павагі і сумленнай гульні, паслядоўна адстойвае інтарэсы беларускіх спартсменаў, дабіваецца справядлівых рашэнняў па іх допуску на сусветную арэну.

«Упэўнены, што ваша арганізацыя і ў далейшым застанецца цэнтрам прыцяжэння для тых, каму блізкія алімпійскія ідэалы, хто гатовы самааддана працаваць у імя Радзімы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў усім міру, дабра, дастатку, удачных стартаў і новых вяршынь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю