Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам другога пасяджэння Савета старшыняў вярхоўных (вышэйшых) судоў СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам другога пасяджэння Савета старшыняў вярхоўных (вышэйшых) судоў дзяржаў — удзельнікаў СНД, якое праходзіць у Мінску 8 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Сімвалічна, што ваш візіт у Беларусь праходзіць у год 35-годдзя ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэтае аб’яднанне стала ключавой пляцоўкай для плённага партнёрства краін постсавецкай прасторы на аснове раўнапраўнага дыялогу, узгодненых падыходаў і накіраванасці на паляпшэнне жыцця людзей», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асаблівае значэнне для забеспячэння абароны правоў грамадзян і арганізацый краін Садружнасці мае супрацоўніцтва ў сферы правасуддзя па збліжэнні нацыянальных прававых сістэм, абмене вопытам і ўкараненні перадавых практык.

«Сёння на першы план выходзяць канкрэтныя задачы, сярод якіх узаемнае прызнанне і выкананне судовых пастаноў, удасканаленне механізмаў прававой дапамогі, лічбавізацыя судовай дзейнасці», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Упэўнены, што цяперашняя сустрэча будзе садзейнічаць выпрацоўцы сумесных эфектыўных рашэнняў па актуальных пытаннях правасуддзя, умацаванні гуманітарных, эканамічных і прававых сувязяў паміж нашымі народамі», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам рэзультатыўнай работы, невычэрпнай энергіі, міру і дабра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю