«Сардэчна вітаю вас на гасціннай беларускай зямлі. Сімвалічна, што форум праводзіцца ў горадзе Брэсце, які 85 гадоў таму першым прыняў на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны, прадэманстраваўшы свету веліч духу і непераможнасць савецкага салдата, — гаворыцца ў прывітанні. — Цана Вялікай Перамогі — дзясяткі мільёнаў загінулых. Страты Беларусі — кожны трэці. Выяўляючы новыя факты генацыду беларускага народа, мы даём прававую ацэнку злачынствам фашыстаў, каб абараніць памяць аб бязвінных ахвярах і воінах, якія здзейснілі вялікі подзвіг».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на франтах Вялікай Айчыннай у адзіным страі ў барацьбе з нацызмам змагаліся прадстаўнікі ўсіх рэспублік Савецкага Саюза: «Гэта была бітва за жыццё і свабоду, за сваю краіну і іншыя еўрапейскія дзяржавы, выратаваныя дзякуючы мужнасці і гераізму шматнацыянальнага савецкага народа».
«Сёння наша першачарговая задача — абараніць гістарычную праўду, зберагчы яе ад тых, хто перапісвае гісторыю, зносіць помнікі героям, спрабуе аддаць забыццю подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Асаблівая роля ў захаванні памяці належыць моладзі, якой трэба будзе жыць, працаваць у сучасным свеце, абапіраючыся на запаветы продкаў, і перадаць гэту эстафету наступным пакаленням. Дэвіз форуму „Вялікая спадчына — агульная будучыня“ заклікае нас ісці разам у імя сучаснасці і будучыні нашых дзяржаў, у імя міру на роднай зямлі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам форуму плённай працы, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабра.