Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. На працягу многіх гадоў яна з’яўляецца доўгачаканай і значнай падзеяй у сферы літаратуры і кнігавыдання, аб’ядноўваючы прафесіяналаў і аматараў друкаванага слова з розных куткоў зямнога шара», — гаворыцца ў віншаванні.


«Перакананы, што прымеркаваны да 35-годдзя СНД кніжны форум умацуе патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва, адкрые новыя імёны і прадставіць яркія праекты, накіраваныя на развіццё выдавецкай справы і папулярызацыю духоўна-маральных каштоўнасцяў Садружнасці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям кніжнай выстаўкі-кірмашу творчых поспехаў, дабрабыту і прыемных уражанняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю