Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VI форуму медыйнай супольнасці Беларусі і XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтыя мерапрыемствы аб’ядноўваюць таленавітых журналістаў і маладое пакаленне аўтараў у творчым імкненні зрабіць інфармацыйны парадак дня больш яркім, вострым і актуальным.
«Сёння гэтыя знакавыя для айчыннай медыяіндустрыі падзеі з’яўляюцца пляцоўкай прыняцця эфектыўных рашэнняў у інтарэсах інфармацыйнага суверэнітэту роднай Беларусі. Перакананы, што з апорай на лепшы вопыт і новыя тэхналагічныя магчымасці, разуменнем каштоўнасці міру і нацыянальнага адзінства вы робіце ўсё, каб нашы сэнсы і ідэі гучалі звонка і пераканаўча», — гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім плённых зносін, цікавых дыскусій і невычэрпнай энергіі для ўвасаблення ў жыцце арыгінальных праектаў.