Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Узбекска-беларускага міжпарламенцкага форуму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Узбекска-беларускага міжпарламенцкага форуму. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалізм выбару месца правядзення мерапрыемства-старажытнага горада Хівы, дзе пераплятаюцца шматвяковыя традыцыі і стваральная энергія сучаснасці.

«Беларусь нацэлена на пашырэнне супрацоўніцтва з Узбекістанам ва ўсіх галінах. Знакавай падзеяй стала нядаўняе падпісанне на вышэйшым узроўні Дэкларацыі аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства», — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што арганізацыя такога прадстаўнічага мерапрыемства наглядна пацвярджае высокую дынаміку двухбаковага ўзаемадзеяння, надае яму шматграннасць.

«Адкрыты дыялог заканадаўцаў Беларусі і Узбекістана дазволіць гарманізаваць нарматыўна-прававую базу дзвюх краін, развіваць ініцыятывы, накіраваныя на паглыбленне палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязяў», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт упэўнены, што дасягнутыя дамоўленасці адкрыюць новыя гарызонты для сумеснай работы, будуць садзейнічаць устанаўленню прамых кантактаў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, турызму.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам форуму новых ідэй і натхняльных вынікаў. «Няхай вашы праекты паслужаць далейшаму ўмацаванню беларуска-узбекскай дружбы і дабрабыту нашых народаў», — падсумаваў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю