Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Шры-Ланкі Ануру Кумару Дысанаяке ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку паводак і апоўзняў, перадае БелТА.
«Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрафічных паводак і апоўзняў у Шры-Ланцы», — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы падтрымкі сем’ям загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым. «Упэўнены, што намаганні ўлад і выратавальных службаў дапамогуць рэгіёну пераадолець наступствы гэтай страшнай трагедыі», — падкрэсліў беларускі лідар.