Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з ахвярамі ў выніку выбуху на металургічным заводзе ў Ізміры. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку выбуху на металургічным заводзе „Хабаш“ у Ізміры», — гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў ім душэўных сіл і стойкасці, а ўсім пацярпелым — хутчэйшага і поўнага выздараўлення.