Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку трагічнага інцыдэнту на заводзе ў павеце Люян правінцыі Хунань. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб гэтай трагедыі.
«Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых у сувязі з незаменнай стратай, якая напаткала іх, а таксама жадаю хутчэйшага аднаўлення ўсім пацярпелым», — гаворыцца ў спачуванні.