Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Якабсона

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Якабсона. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыміце спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча Рэспублікі Беларусь, увесь жыццёвы шлях якога — яркі прыклад служэння народу і Айчыне», — гаворыцца ў спачуванні.

«Пайшоў з жыцця чалавек выдатных прафесійных якасцяў, маральных прынцыпаў, што пацвярджаюць шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, — адзначыў Прэзідэнт. — Будаўнік па адукацыі і па прызванні, ён прайшоў суровую школу жыцця, атрымаўшы сталёвую савецкую загартоўку. Заўсёды быў патрабавальным і пісьменным кіраўніком, фундаментальна выбудоўваў вытворчыя і кіраўніцкія працэсы, абапіраючыся ў сваёй працы на закон, справядлівасць і дысцыпліну. Яго ўклад у станаўленне суверэннай Беларусі, забеспячэнне яе нацыянальнай бяспекі немагчыма пераацаніць».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры гэтым Аляксандр Якабсон заставаўся простым і сціплым чалавекам. «Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Серафімавіч Якабсон працаваў на розных дзяржаўных пасадах. У тым ліку быў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю