Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР Івана Ядэшкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту Івана Іванавіча Ядэшкі. Пайшоў з жыцця выдатны спартсмен, ігрок з плеяды вялікіх савецкіх чэмпіёнаў, чыё імя назаўжды ўпісана ў гісторыю сусветнага баскетбола. Яго залаты пас, які прынёс перамогу савецкай зборнай на Алімпіядзе 1972 года, стаў прыкладам найвышэйшага майстэрства і волі да перамогі, натхніў не адно пакаленне балельшчыкаў і маладых спартсменаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі Івана Ядэшку ведалі як таленавітага трэнера і мудрага настаўніка, які ўнёс значны ўклад у развіццё і папулярызацыю баскетбола і выхаванне моладзі.
«Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.