Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Міты. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Пайшоў з жыцця незвычайна таленавіты кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст. Створаныя Аляксандрам Навумавічам творы сталі прыкладам найвышэйшага майстэрства, папоўнілі залаты фонд савецкага і расійскага кінематографа. Ён шчодра дзяліўся сваім досведам і неацэннымі ведамі з моладдзю, з’яўляўся прыкладам адданага служэння мастацтву. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.