«Пайшоў з жыцця надзвычай таленавіты чалавек — сімвал цэлай эпохі ў айчыннай культуры, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сваё жыццё Валянціна Іванаўна прысвяціла сцэне і ансамблю „Харошкі“. Яе майстэрствам захапляліся паклоннікі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Асаблівай павагі заслугоўвае яе ўклад у выхаванне маладых артыстаў і захаванне лепшых традыцый нацыянальнай харэаграфіі».
«Светлая памяць аб Валянціне Іванаўне назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.