Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларускай ССР Валянціны Талызінай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Пайшла з жыцця актрыса выключнага таленту. Створаныя ёю мастацкія вобразы пакаралі шматлікіх прыхільнікаў шчырасцю і глыбінёй пачуццяў. Творчасць Валянціны Іларыёнаўны на тэатральнай сцэне і ў кінематографе ўпісала яркія старонкі ў гісторыю савецкага і расійскага мастацтва. Светлая памяць аб ёй заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.
Фота: РИА Новости