Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў спачуванне Такаеву ў сувязі з гібеллю казахстанскіх вайскоўцаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю казахстанскіх вайскоўцаў пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагічнай гібелі казахстанскіх вайскоўцаў пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці», — гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю