Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Інданезія. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграмай візіту запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта ў вузкім і пашыраным складах. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на перспектывах развіцця адносін у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, па лініі гуманітарнага супрацоўніцтва.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Галоўны з іх — дарожная карта развіцця ключавых кірункаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй на 2026-2030 гады.