Top.Mail.Ru

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан. Пра гэта паведамляе БелТА.


Беларускі лідар 1 верасня ў Бішкеку прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, ён прымеркаваны да 25-годдзя заснавання арганізацыі.

У сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Аляксандр Лукашэнка акрэсліць пазіцыю Мінска па ключавых кірунках работы арганізацыі, агучыць прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне.

Па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце шырокага пераліку дакументаў, галоўны з якіх - дэкларацыя 25-годдзя ШАС. Плануецца таксама разгляд шэрагу пытанняў у сферах бяспекі, энергетыкі, транспарту, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, лічбавізацыі.

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.

У графіку рабочага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы і шэраг сустрэч на палях саміту з замежнымі калегамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю