Кіраўнік дзяржавы ў Маскве 11 лістапада прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Лідары краін абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, разгледзяць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі падрабязна спыніцца на пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, прадставіць пазіцыю Мінска па ключавых кірунках развіцця арганізацыі.
Па выніках саміту чакаецца падпісанне каля двух дзясяткаў дакументаў, у ліку якіх выніковая Дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, антытэрарыстычная стратэгія да 2030 года, а таксама шэраг рашэнняў, якія датычацца ўмацавання супрацоўніцтва па розных кірунках.
Плануецца, што 10 лістапада ў Маскве таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.