Top.Mail.Ru

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Праграмай візіту запланаваныя перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць ключавыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Лідары Беларусі і Расіі таксама абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, тэматыкі забеспячэння бяспекі.

Адбудзецца таксама сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. У цэнтры ўвагі будуць практычныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыя кааперацыйных праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю