Top.Mail.Ru
184

Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Крычаве

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Крычаве, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.



«У гэты дзень мы ўшаноўваем лепшых аграрыяў нашага самага ўсходняга рэгіёна, якія чарговы раз пацвердзілі свой высокі прафесіяналізм, даказалі любоў і адданасць роднай зямлі», — гаворыцца ў віншаванні.


— Дзякуючы дакладнай арганізацыі работы і адказнаму стаўленню да ўсіх тэхналагічных працэсаў сяльчане Магілёўскай вобласці пераадолелі знакавы рубеж у мільён тон збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы, рапсу. Гэта дазволіла ўнесці значны ўклад у агульнарэспубліканскі каравай, а значыць, і ў харчовую бяспеку краіны».


Прэзідэнт адзначыў, што нягледзячы на асаблівыя прыродна-кліматычныя фактары, Прыдняпроўе можа ганарыцца атрыманымі ў бягучым годзе вынікамі і прагназаваць іх павышэнне ў бліжэйшым будучым. «Вы чарговы раз даказалі, што ўмееце працаваць па-гаспадарску, з высокай самааддачай і дакладным разуменнем задач», — падкрэсліў ён.

 
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ніякія цяжкасці не перашкодзяць камандзе Магілёўскай вобласці дасягаць намечаных мэт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім выдатнага святочнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных перамог у імя роднай Беларусі: «Няхай нябесная канцылярыя заўсёды спрыяе працаўнікам вёскі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю