«Летам 1944 года на гомельскай зямлі прагучалі магутныя залпы, якія сведчылі аб пачатку ўнікальнай стратэгічнай аперацыі „Баграціён“, падчас якой была разгромлена група германскіх армій „Цэнтр“ і вызвалена наша рэспубліка, што фактычна абумовіла бясслаўны канец гітлераўскага рэйха», — гаворыцца ў звароце.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што адкрыццё абноўленага мемарыяльнага комплексу — яшчэ адно яркае сведчанне ўдзячнай памяці нашчадкаў аб подзвігу герояў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. «Памяці, якая будзе жыць у вяках», — падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што ў рэканструкцыі комплексу ўзялі ўдзел жыхары ўсёй краіны. Словы асаблівай удзячнасці за ўклад у святую справу захавання праўды аб вайне Аляксандр Лукашэнка адрасаваў неабыякавым грамадзянам, гісторыкам, праекціроўшчыкам, будаўнікам, працоўным калектывам і грамадскасці.
«Перакананы, мемарыяльны комплекс стане знакавым месцам для беларусаў і гасцей нашай краіны, сховішчам народнай памяці і цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам мерапрыемства моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў пад мірным небам роднай Беларусі.