Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёлетні беларуска-расійскі кангрэс праходзіць у год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

«Чэрвень 1941-га змяніў ход гісторыі. Менавіта тут, на тэрыторыі акупаванай Беларусі, былі ўчынены злачынствы, падобных да якіх свет не ведаў. Тут фашысцкая Германія і яе памагатыя сутыкнуліся з нябачаным па маштабах усенародным супраціўленнем чырвонаармейцаў, партызан, падпольшчыкаў, мірных грамадзян», — гаворыцца ў прывітанні.

«А сёння мы, спадчыннікі пераможцаў, змагаемся за памяць аб героях і мільёнах бязвінных ахвяр, знаходзім невядомыя раней магілы масавых пахаванняў, адкрываем архівы і абвяшчаем новыя факты і імёны, у тым ліку схаваных за акіянам і пазбеглых пакарання нацысцкіх карнікаў і іх памагатых, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Справа наша справядлівая, а праўдзівая гісторыя Вялікай Перамогі — найважнейшы контраргумент супраць палітыкі заходнееўрапейскага рэваншызму, адкрытай прапаганды ідэалогій фашызму, нацызму і ксенафобіі».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што голас кангрэса будзе гучаць гучна і пераканаўча ў абарону міру і роўных для ўсяго чалавецтва правоў на жыццё, нацыянальную годнасць, суверэнны выбар будучыні роднай краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю