Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў горадзе Казань Рэспублікі Татарстан. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты канцэрт-рэквіем — гімн лёсу непакоранага народа.
«У яго назве закладзены сакральны сэнс: кожны трэці жыхар Беларусі не дажыў да светлага Дня Перамогі. У яго сюжэце — боль страт і бяспрыкладны гераізм, якія звязалі народы савецкіх рэспублік непарушнымі брацкімі вузамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожны савецкі дом, а ваша рэспубліка стала домам для тысяч эвакуяваных беларусаў. Нашы продкі разам набліжалі перамогу ў тыле, разам адбівалі ўдар фашысцкай агрэсіі на полі бою, — гаворыцца ў звароце. — Мы беражліва захоўваем памяць пра сыноў Татарстана, якія знайшлі апошні прыстанак у беларускай зямлі».
«Перакананы, што канцэрт-рэквіем „Кожны трэці“ знойдзе водгук у вашых сэрцах. Бо гэта наша агульная гісторыя. Прайшло восем дзесяцігоддзяў, як адгрымелі залпы той вайны, але іх адгалоскі чутныя і сёння. Беларусь памятае. І мы зробім усё, каб памяць аб трагедыі нашых народаў стала перасцярогай для ўсяго свету. У імя жыцця. У імя будучыні», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.