Top.Mail.Ru

Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства памілаваў 25 чалавек

Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 верасня, паведамілі у прэс-службе беларускага лідэра.



Сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў. Шмат у каго з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная з’яўляецца шматдзетнай маці. Адзін з памілаваных учыніў злачынства ў непаўналетнім узросце.

Усе яны прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, узялі абавязацельства весці законапаслухмяны лад жыцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю