Top.Mail.Ru

Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ аб памілаванні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ, на падставе якога памілаваны 22 чалавекі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


З гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.

Усе яны звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ва ўчыненым.

Рашэнне аб памілаванні прынята Прэзідэнтам з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сем’яў, а таксама з улікам станоўчых характарыстык памілаваных асоб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю