Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні народу Украіны з нагоды Дня Перамогі падкрэсліў, што любыя спробы перапісаць гісторыю і пасеяць недавер паміж народамі краін асуджаны на правал, перадае БелТА.
Віншуючы народ Украіны з Днём Вялікай Перамогі, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Беларусы і ўкраінцы стаялі побач у страшных выпрабаваннях, разам перажывалі боль страт і радасць доўгачаканай вясны 1945 года. Сёння вельмі важна перадаць нашчадкам праўду аб сумеснай барацьбе з нацызмам, якая стала праяўленнем бязмежнай сілы і адзінства. У Беларусі памятаюць украінскіх герояў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля вызвалення беларускай зямлі. Любыя спробы перапісаць гісторыю і пасеяць недавер паміж нашымі народамі асуджаны на правал».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў украінскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны здароўя і даўгалецця, а жыхарам Украіны — хутчэйшага ўстанаўлення міру і згоды.