Top.Mail.Ru

Лукашэнка: народы Беларусі і Чарнагорыі аб’ядноўваюць працавітасць, гасціннасць і адданасць роднай зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста павіншаваў народ Чарнагорыі з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што славянскія народы Беларусі і Чарнагорыі аб’ядноўваюць такія нацыянальныя рысы, як працавітасць, гасціннасць, дружалюбнасць і адданасць роднай зямлі.

«Упэўнены, што ў недалёкай будучыні беларусы і чарнагорцы з апорай на сваю самабытную культуру і духоўныя каштоўнасці, эканамічныя і гуманітарныя сувязі здолеюць пераступіць праз штучна створаныя перашкоды і працягнуць плённае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках сумеснай цікавасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Чарнагорыі дабрабыту, працвітання і шчаслівага жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю