Top.Mail.Ru
351

Лукашэнка наведаў фінал ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2025»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на фінале ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2025», паведамляе БелТА.



Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Палац спорту, які стаў месцам правядзення маляўнічага фінальнага шоу, і заняў месца сярод гледачоў. Прысутнасць Прэзідэнта на гэтым мерапрыемстве стала ўжо традыцыйнай і сведчыць аб высокім культурным статусе конкурсу для ўсёй краіны. Паглядзець фінальнае шоу звычайна прыходзяць тысячы гледачоў, сярод якіх, зразумела, шматлікія групы падтрымкі саміх прэтэндэнтак на карону галоўнай прыгажуні Беларусі і вядомыя медыйныя асобы, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.

Уладальніцу тытула «Міс Беларусь — 2025» журы выбірае з 24 фіналістак, якія прайшлі адборачныя туры спачатку на рэгіянальным, а потым на абласным і мінскім гарадскім этапах (усяго ў адборах прынялі ўдзел 854 дзяўчыны).

Будзе дапоўнена.

Фінал «Міс Беларусь» стартаваў у Палацы спорту



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю