Чаму новы горна-абагачальны комплекс — больш чым проста прадпрыемства
Адзін з найбуйнейшых у краіне інвестыцыйных праектаў, яго рэалізацыю і значэнне разгледзелі на вышэйшым узроўні. Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў горна-абагачальны комплекс, размешчаны ў Любанскім раёне. Кіраўнік дзяржавы асабіста азнаёміўся з будаўніцтвам комплексу і абазначыў, чаму гэты аб’ект надзвычай важны як для Любанскага раёна, так і для ўсёй краіны.
Калі мы можам паглыбляцца, трэба працягваць будаўніцтва
На сённяшні момант на комплексе ўжо вядуцца работы на гарызонце, пачата здабыча руды — ужо дасталі з шахты больш за 300 тысяч тон. На будаўніцтве задзейнічаны больш за тры дзясяткі беларускіх арганізацый, з пачатку года тэмпы работ нарасцілі ў тры разы. Праектам прадугледжана будаўніцтва на абагачальнай фабрыцы дзвюх ліній, кожная праектнай магутнасцю 1 мільён тон хларыду калію ў год. Адна з іх гатова на 90%. У бліжэйшы час плануецца пачаць падачу на яе руды і прыступіць да вытворчасці угнаенняў.
Горна-абагачальны комплекс у Любанскім раёне будзе вырабляць высакаякасныя калійныя ўгнаенні — белы калій. Гэта вельмі запатрабаваны на сусветным рынку прадукт. ГАК плануе яго экспартаваць, у асноўным, у Кітай. «Мы цяпер разглядаем таксама магчымасць перапрацоўкі калійных угнаенняў і будаўніцтва дадатковай вытворчасці такіх прадуктаў як, напрыклад, нітрат калію, сульфат калію, каб таксама атрымліваць дабаўлены кошт», — далажыў першы намеснік дырэктара комплекса Іван Галаваты.
«Калі дзесьці ў чымсьці мы можам паглыбляцца, трэба працягваць будаўніцтва. Усё, што нам трэба, трэба рабіць», — паставіў задачу Прэзідэнт.

Мяркуецца, што да 2026 года прадпрыемства ўвойдзе ў нармальны рэжым працы і паступова будзе нарошчваць магутнасці да праектнага ўзроўню. У той рудзе, што здабываецца, прыкладна 25% — карысныя, што ў цэлым нядрэнна. Так, са 100 кілаграмаў руды 75 кг — адыходы. Аляксандр Лукашэнка даручыў ўважліва прадумаць, што з імі рабіць «Нам трэба прыняць нейкае рашэнне па гэтым пытанні. Трэба думаць, што мы будзем рабіць з гэтымі адходамі. Абавязкова», — дадаў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што праца над вытворчасцю мінеральных ўгнаенняў будзе працягвацца. Таму трэба думаць на перспектыву аб стварэнні падобных вытворчасцяў. Логіка простая: свету патрэбна харчаванне, а для гэтага патрэбныя мінеральныя ўгнаенні. Галоўнае, па словах беларускага лідара, не падманваць сваіх партнёраў і тады попыт на прадукцыю будзе ў самых розных краінах. «Афрыку трэба карміць. У Азіі прырост насельніцтва вялізны, у адрозненні ад Еўропы, Расіі і нас», — канстатаваў ён.
Тут павінен быць індустрыяльны цэнтр
Аляксандр Лукашэнка параўнаў горна-узбагачальны камбінат з атамнай электрастанцыяй. Гэта вельмі складанае прадпрыемства, але надзвычай важнае для краіны. Калі пабудавалі атамную станцыю, шмат сіл і намаганняў уклалі ў мадэрнізацыю Астраўца, будавалі жыллё, сацыяльную інфраструктуру для работнікаў станцыі. Тое ж самае, па словах Прэзідэнта, трэба зрабіць у Любані. «Тут павінен быць індустрыяльны цэнтр. Ну калі не цэнтр ужо, то напалову цэнтр. Любань, па-першае, прыгожы будзе горад. Прырода тут добрая. Мы гэта павінны зберагчы. Але Любань трэба адбудоўваць, як у Салігорску, як у Астраўцы. Таму школы, паліклінікі, дзіцячыя садкі... пакуль без празмернасцяў. Трэба людзям даць, дзе жыць. І жыллё па інвестыцыйнай праграме мы сюды пераарыентуем. Дафінансаванне будзе ў прыярытэтным парадку. Тут усё павінна быць ідэальна, — акрэсліў яшчэ адзін блок задач кіраўнік дзяржавы. — Аб’ект пабудаваны. Людзі патрэбныя. Пад гэта мы будуем сацыяльную інфраструктуру. Для людзей будзем рабіць усё. Менавіта пад вытворчасць. Вытворчасць, жыллё, уся сацыяльная інфраструктура. Тады будзе толк у краіне».
Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што яго прыемна здзівіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, прызначаны на гэту пасаду некалькі месяцаў таму. «Я ў акно гляджу, вывучаю ж — не пазнаю Любанскі раён, Салігорскі, яны ж заўсёды былі нядрэнныя. Але я ўвогуле не пазнаю, Еўропа адпачывае, — падзяліўся ён. — Палі апрацаваныя. Каналы ачышчаныя, не ўсё, праўда ачысціў, можа і таму, што не было вільгаці шмат. Усё апрацавана».
Аляксандр Лукашэнка расказаў губернатару пра цікавы эксперымент з небывалым ураджаем бульбы, які праводзіцца ў гаспадарцы «Усход». Там пасадзілі бульбу на тэрыторыі каля 20 гектараў, забяспечылі паліў і абяцаюць сабраць ураджай больш за 1 тысячу цэнтнераў з гектара, у той час як звычайна сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры ў Беларусі вар’іруецца ў раёне 300 ц/га. «Нам трэба мець гэта на ўвазе. У нас жа рэкі, азёры вакол, а не хапае вільгаці. Так давайце паліваць хоць бы гародніну, бульбу гэтую. Дзесьці садавіну, сады пасадзім і будзем прадаваць. Можа цяпліцы, можа адкрыты грунт, гародніна. Гэта трэба абдумаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Да прызначэння ў Мінаблвыканкам Аляксей Кушнарэнка займаў пасаду міністра энергетыкі і ўвесь яго кар’ерны шлях звязаны з гэтай сферай. Прэзідэнт раскрыў сакрэт, чаму абраў яго кандыдатуру на пасаду кіраўніка Мінскай вобласці, а мэтанакіравана не выбраў аграрыя. Ён узгадаў сваё наведванне сельскагаспадарчага прадпрыемства «Газавік-Сіпакова» ў Шклоўскім раёне, падведамнае Мінэнерга і за якое адказваў Аляксей Кушнарэнка. «Калі нутро вясковае, тады і на зямлі будзеш працаваць. Я табе тады задаў пытанне: «Ну а гаспадарка твая — увесь час ім грошы даеш?» «Не, — кажа, — яны на самаакупнасць выйшлі, працуюць», — распавёў кіраўнік дзяржавы. Ён узгадаў, што стан гэтага прадпрыемства ашаламляльна адрозніваецца ад таго, што было ў савецкі перыяд. «Нічога не зламанае, нічога не выкінута, усё прыведзена ў парадак. Гаспадарка працуе. Так што я памятаю вось гэтую тваю струнку», — распавёў беларускі лідар.
З іншага боку, заўважыў кіраўнік дзяржавы, аграрыям часам уласціва «ўваходзіць у становішча», калі да іх звяртаюцца кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў са скаргамі на тыя ці іншыя абставіны, просяць фінансавай падтрымкі. «Таму я мэтанакіравана, разумеючы, што ты не аграрый, прызначаў цябе губернатарам. Хоць там іншыя былі прапановы, як заўсёды — альтэрнатыва», — удакладніў ён.
Развіваць тое, што ёсць і ствараць новае
Прэзідэнту прадэманстравалі ўзоры шахтнай тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы таксама праехаў па тэрыторыі і агледзеў ход будаўнічых работ на камбінаце. Завяршэнне будаўніцтва комплексу і ўводу яго ў эксплуатацыю абмеркавалі на нарадзе з удзелам Прэзідэнта. «Краіна жыве і развіваецца, калі ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца старыя. Калі ёсць інвестыцыі ў вытворчасць і сацыяльную сферу», — адзначыў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што ў краіне ёсць шмат школ і прадпрыемстваў, дзе праца ідзе «павярхоўна» і дзе ёсць магчымасць паглыбляцца. У прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў цэлюлозу, якую выпускаюць беларускія вытворцы і пастаўляюць на экспарт. Але па факце гэта паўфабрыкат, з якога ў іншых краінах робяць кардон, які потым жа беларусы і купляюць. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта ненармальна. Таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага завода па вытворчасці кардона. І такіх прыкладаў у краіне нямала. Аляксандр Лукашэнка вылучыў два шляхі развіцця вытворчасці ў краіне.
«Сёння тэхналогіі выраслі, з’явіліся новыя тэхналогіі, трэба паглыбляцца і развівацца. Гэта першы шлях. Людзі ёсць, школы ёсць, умеем гэта рабіць, не трэба кагосьці вучыць перавучваць», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Другі шлях — стварэнне новых прадпрыемстваў. Горна-абагачальны камбінат у Любанскім раёне — гэта новае прадпрыемства. І ў той сферы, дзе ёсць тэхналогіі, школы, дзе падрыхтаваныя людзі. Прыватны інвестар, які ўзяўся за будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната, не змог яго прадоўжыць пасля ўвядзення санкцый. Тады на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы было прынята рашэнне, што беларусы пабудуюць комплекс самастойна.

«У сілу пэўных умоў мы зацягнулі будаўніцтва гэтага прадпрыемства. Будзем цяпер разумець, што нам трэба рабіць сваімі рукамі са сваіх матэрыялаў — усё павінна быць сваё. Тады мы будзем залежаць толькі ад саміх сябе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. І будаўніцтва новага прадпрыемства па здабычы калійных угнаенняў, (а пра гэта ўжо ідзе гаворка, таму што белы калій, які тут здабываюць, вельмі запатрабаваны ў свеце), па словах кіраўніка дзяржавы, трэба прадугледжваць і планаваць. Найперш, каб захаваць калектыў прафесіяналаў, які пабудаваў гэты аб’ект. «Трэба разумець, што ядро адсюль павінна пераехаць на новае радовішча і будаваць так ж камбінат на новым месцы. На працягу адной пяцігодкі. Не больш», — паставіў задачу Прэзідэнт. За ўзор ён параіў узяць падобнае прадпрыемства ў Петрыкаве.
Прадуктаў харчавання без мінеральных угнаенняў не бывае
Што тычыцца камбіната ў Любанскім раёне, то яго будаўніцтва ў гэтым годзе будзе скончана. «Рынак ёсць, мы будзем будаваць новы камбінат, як я сказаў. Але адна агаворка: рынак, рынак, рынак. Калі будзе куды прадаць нашу прадукцыю па добрай цане. Будзе. Людзі хочуць есці — прадуктаў харчавання без мінеральных угнаенняў і арганікі не бывае. Таму мы тут не памыляемся, што развіваем гэтае будаўніцтва і займаемся здабычай вельмі карысных і патрэбных мінеральных угнаенняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Так, супраць калійных угнаенняў уведзены санкцыі, але «Беларускалій» ужо выйшаў на ўзровень продажу калійных угнаенняў дасанкцыйнага перыяду. «Немагчыма санкцыямі стрымаць развіццё любой краіны, нават невялікай краіны. Немагчыма. Тыя, хто ўводзіць санкцыі, калісьці выступалі за глабалізацыю, за глабальныя сувязі і іншыя. Ну так усе краіны ўвязалі ў гэтую глабалізацыю. Як сёння можна вырваць нейкі ланцуг? Немагчыма. Таму заўсёды будуць патрэбныя мінеральныя ўгнаенні. На гэтым кірунку будзем дзейнічаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць вытворчасць — ёсць грошы
Прэзідэнт звярнуў увагу на яшчэ адзін важны аспект, звязаны з будаўніцтвам камбіната, — добраўпарадкаванне Любані. Ён адзначыў, што развіццё горада павінна быць уключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу зрабіць Любань прыгожым сучасным горадам гарнякоў з неабходнай сацыяльнай інфраструктурай. І, вядома, забяспечыць работнікаў горна-узабагачальнага камбіната жыллём.
«Але вытворчасць на першым месцы. Людзі павінны разумець: ёсць вытворчасць — ёсць грошы. Няма вытворчасці — няма грошай і ніякай сацыяльнай інфраструктуры быць не можа», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запуск горна-абагальнага комплексу кардынальным чынам зменіць эканоміку не толькі Любанскага раёна, але і ўсёй паўднёвай частцы Міншчыны. «Таму што дасць новыя працоўныя месцы з добрай заработнай платай. А следам, як гэта ўжо было ў Астраўцы, Рудзенску або зусім нядаўна ў Петрыкаве, павялічыцца насельніцтва і ўзровень жыцця людзей павінен таксама павысіцца. Пад самыя высокія стандарты падцягнецца ўся інжынерная інфраструктура. Мы будзем будаваць жыллё і сацыяльныя аб’екты і іншыя аб’екты. Але людзям трэба казаць, што галоўнае — вытворчасць», — растлумачыў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Астраўцы ўжо задалі вызначаны «залаты стандарт» развіцця нават раёна, а той тэрыторыі дзе знаходзіцца АЭС. Такім павінен быць Любанскі край. «Вельмі цікавы край. Прыгожы. Выдатная прырода. І ў гэтым рэгіёне, наш камбінат — цэнтральнае звяно», — канстатаваў ён. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўсе пытанні з гэтым звязаныя на сёння вырашыны. Па яго словах, гэта будоўля нумар адзін і не толькі таму, што яна дасць прыбаўку дзяржаве, а таму, што яна знаходзіцца на завяршальным этапе.
«Гэта вельмі паказальны аб’ект, аб чым я казаў, што санкцыі — гэта час магчымасцяў. І ніхто нас на калені паставіць не можа, калі мы разам, калі мы адзіныя і калі мы нацэленыя на рэалізацыю той ідэі, якая была закладзена першапачаткова», — падсумаваў беларускі лідар.
Мы дэманструем моладзі такі шлях
Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што на яго ўзроўні трэба больш актыўна вызначаць перспектыўныя накірункі. Як прыклад, выкарыстанне мясцовай паліўнай сыравіны і, у прыватнасці, вытворчасць пелет з драўняных адходаў. Пра важнасць гэтага накірунку кіраўнік дзяржавы казаў неаднойчы. Ён расказаў аб бліжэйшых планах азнаёміцца з тым, як вырашаецца гэта праблема на практыцы. «У свой час я даручыў пабудаваць некалькі заводаў па вытворчасці пелет. Хламу, смецця ў лесе мора. Здрабніць усё, перапрацаваць і зрабіць гранулы для таго, каб ацяпляць памяшканне. Пачалі рабіць. Трапілі пад санкцыі. Вохкаюць: „няма каму прадаць!“. Не трэба прадаваць, давайце будзем выкарыстоўваць у сябе. Катлы зрабілі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Шчапа, пялеты замест прыроднага газу і нафты, нафтапрадуктаў. Паглядзім, як мадэрнізавалася звычайнае ў правінцыі прадпрыемства і якую прадукцыю выпускае. Гэта таксама наша перспектыва — перапрацоўка гэтых драўняных адходаў. Іх мора ў лесе. І тут будзе жым вельмі сур’ёзны. Людзям якая розніца, адкуль цяпло паступіць. А мы спальваем тое, што ў нас знікае, і маем ад гэтага эфект і карысць».

Прэзідэнт растлумачыў, што надаваць увагу падобным перспектыўным напрамкам цяпер асабліва важна, каб прадэманстраваць новаму пакаленню шлях развіцця краіны. «Яны павінны бачыць сістэму нашай працы. Захочуць — хай бяруць на ўзбраенне ў будучыні. Не захочуць — хай прапануюць лепш. Але потым з іх жа народ беларускі спытае. Вельмі важна, каб яны разумелі, што гэта наш шлях, мы дэманструем моладзі гэты шлях. І за пяцігодку мы павінны гэта зрабіць».
У тэму
Беларусь уносіць важкі унёсак ў харчовую бяспеку свету
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што горна-абагачальны камбінат у Любанскім раёне — прадпрыемства важнае, не толькі для нашай краіны. «Беларусь — краіна, якая ўплывае на сусветны рынак калію. Мы з’яўляемся адным з буйных вытворцаў у свеце, тым самым мы ўносім магутную, я б сказаў, асноватворную лепту ў харчовую бяспеку свету», — адзначыў ён.
Першы віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што пры рэалізацыі любога інвестыцыйнага праекта самае галоўнае — час: чым хутчэй узводзіцца прадпрыемства або іншы аб’ект, тым ён больш выгадны з пункту гледжання фінансавых выдаткаў. Мікалай Снапкоў расказаў, што ў выпадку з Любанскім комплексам, у выкананне задач Прэзідэнта, тэрміны выходу на праектную магутнасць зрушаны з 2027 на 2026 гады. «Вядома, гэта дае пэўную эфектыўнасць і добрую эканомію сродкаў», — удакладніў віцэ-прэм’ер.
Намеснік дырэктара горна-узбагачальнага комплексу Іван Галаваты распавёў журналістам, што гэта прадпрыемства дазволіць на працягу 50 гадоў здабываць руду, перапрацоўваць яе ў якасныя калійныя ўгнаенні. Важна адзначыць, што тэрмін у 50 гадоў — мінімальны. Напрыклад, калі асвойваліся руднікі ў Салігорску і будавалася рудаўпраўленне, разлічвалася, што яны будуць дзейнічаюць 50 гадоў, а яны ўжо працуюць больш за 60 гадоў. «Калійныя запасы ў нашай краіне разлічаны і разведаны больш чым на 120 гадоў», — удакладніў Іван Галаваты. Таму, заканчваючы будаўніцтва аднаго рудаўпраўлення, спецыялісты пераходзяць, але новы аб’ект.
«Мы падымаем з шахты руду. Напрыклад, 100 кілаграм руды, з яе 25 кілаграм — калійных угнаенняў. Далей на фабрыцы гэтая руда перапрацоўваецца, вылучаецца карысны кампанент — калій. І далей мы атрымліваем ўгнаенне. Белае і чырвонае адрозніваецца не толькі па колеры. Белае ўгнаенне больш якаснае, чым чырвонае, гэта звязана з тэхналогіяй перапрацоўкі», — распавёў Іван Галаваты.
На горна-абагачальным камбінаце ў Любанскім раёне на сёння ўжо паднялі з шахты больш за 300 тысяч тон руды. У цяперашні час заканчваецца будаўніцтва абагачальнай фабрыкі. Зараз руда будзе назапашваецца і пасля пуска-наладачных работ пачнецца вытворчасць калійных угнаенняў.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплекса станоўча паўплывае на развіццё Любанскага раёна. «Гэта прарыўны для ўсяго раёна праект, які дазволіць стварыць 1200 рабочых месцаў у перспектыве. На сёння іх 450, да канца года будзе 800. Каб прыцягваць сюды спецыялістаў і яны тут заставаліся, неабходна будаваць інжэнерную і сацыяльную інфраструктуру, што ўжо робіцца. Ужо пабудавана два дамы на 170 кватэр, у перспектыве будуць яшчэ. Мы заняліся рамонтам дарог, добраўпарадкаваннем горада. Ёсць патрэба ў будаўніцтве паліклінікі. І мы будзем рабіць усё, каб горад развіваўся», — расказаў губернатар. Аляксей Кушнарэнка паведаміў, што бюджэт Любанскага раёна датацыйны, ён складае 113 мільёнаў рублёў, датацыі — каля 27%. З запускам вытворчасці на горна-ўзбагачальным комплексе, са стварэннем высокадаходных рабочых месцаў за рахунак паступлення падаткаў мясцовы бюджэт, працэнт датацый будзе зніжаны, дадаў губернатар.
Любанскі раён
У тэму
Беларусь робіць важкі ўнёсак у харчовую бяспеку свету
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што горна-абагачальны камбінат у Любанскім раёне — прадпрыемства важнае не толькі для нашай краіны. «Беларусь — дзяржава, якая ўплывае на сусветны рынак калію. Мы з’яўляемся адным з буйных вытворцаў у свеце, тым самым мы ўносім магутную, я сказаў бы, асноватворную лепту ў харчовую бяспеку свету», — адзначыў ён.
Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што пры рэалізацыі любога інвестыцыйнага праекта самае галоўнае — час: чым хутчэй узводзіцца прадпрыемства або іншы аб’ект, тым больш гэта выгадна з пункту гледжання фінансавых выдаткаў. Мікалай Снапкоў расказаў, што ў выпадку з Любанскім комплексам, дзеля выканання задач Прэзідэнта, тэрміны выхаду на праектную магутнасць зрушаны з 2027 на 2026 год. «Вядома, гэта дае пэўную эфектыўнасць і добрую эканомію сродкаў», — удакладніў віцэ-прэм’ер.
Намеснік дырэктара горна-абагачальнага комплексу Іван Галаваты расказаў журналістам, што гэта прадпрыемства дазволіць на працягу 50 гадоў здабываць руду, перапрацоўваць яе ў якасныя калійныя ўгнаенні. Важна адзначыць, што тэрмін у 50 гадоў — мінімальны. Напрыклад, калі асвойваліся руднікі ў Салігорску і будавалася рудаўпраўленне, разлічвалі, што яны будуць дзейнічаюць 50 гадоў, а яны ўжо працуюць больш за 60. «Калійныя запасы ў нашай краіне разлічаны і разведаны больш чым на 120 гадоў», — удакладніў Іван Галаваты. Таму, заканчваючы будаўніцтва аднаго рудаўпраўлення, спецыялісты пераходзяць на новы аб’ект.
«Мы падымаем з шахты руду. Напрыклад, 100 кілаграмаў руды, з яе 25 — калійных угнаенняў. Далей на фабрыцы гэта руда перапрацоўваецца, вылучаецца карысны кампанент — калій.
І далей мы атрымліваем угнаенне. Белае і чырвонае адрозніваецца не толькі па колеры. Белае ўгнаенне больш якаснае, чым чырвонае, гэта звязана з тэхналогіяй перапрацоўкі», — расказвае Іван Галаваты.
На горна-абагачальным камбінаце ў Любанскім раёне на сёння з шахты паднялі ўжо больш за 300 тысяч тон руды. У цяперашні час заканчваецца будаўніцтва абагачальнай фабрыкі. Цяпер руда назапашваецца, а пасля пусканаладачных работ пачнецца вытворчасць калійных угнаенняў.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу станоўча паўплывае на развіццё Любанскага раёна. «Гэта прарыўны для ўсяго раёна праект, які дазволіць стварыць 1200 працоўных месцаў у перспектыве. На сёння іх 450, да канца года будзе 800. Каб прыцягваць сюды спецыялістаў і яны тут заставаліся, неабходна будаваць інжынерную і сацыяльную інфраструктуру, што ўжо робіцца. Пабудаваны два дамы на 170 кватэр, у перспектыве будуць яшчэ. Мы заняліся рамонтам дарог, добраўпарадкаваннем горада. Ёсць патрэба ва ўзвядзенні паліклінікі. І мы будзем рабіць усё, каб горад развіваўся», — расказаў губернатар. Аляксей Кушнарэнка паведаміў, што бюджэт Любанскага раёна датацыйны, ён складае 113 мільёнаў рублёў, датацыі — каля 27 %. З запускам вытворчасці на горна-абагачальным комплексе, са стварэннем высокадаходных рабочых месцаў за кошт паступлення падаткаў мясцовы бюджэт працэнт датацый будзе зніжаны, дадаў губернатар.