Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочага візіту ў Кітай наведвае Пекінскі ўніверсітэт, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы правядзе рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта, а таксама прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы паміж вядучымі ВНУ дзвюх краін па спецыяльнасці «Біятэхналогія».