Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашнія ўдары па Іране нагадалі пра тое, як у свой час Злучаныя Штаты сфабрыкавалі нагоду для ўварвання ў Ірак. Тады амерыканцы прадэманстравалі ў ААН прабірку — нібыта з узорам небяспечнага рэчыва.
Падобным чынам развівалася сітуацыя і з Іранам, якога абвінавачвалі ў стварэнні або спробах стварэння ядзернай зброі.
«У Іране знайшлі а-ля прабірку: там ядзерная зброя заўтра будзе, значыць, трэба нанесці ўдар. Давайце падумаем: а хто даў права, хто дазволіў? Чаму краіна, якая валодае ядзернай зброяй, павінна бамбіць такую ж краіну, якая хай нават, можа быць, імкнецца да гэтага (каб сябе абараніць). Якое права яна мае бамбіць?»- задаўся пытаннем Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «блытаныя, незвязаныя» звароты Дональда Трампа з гэтай нагоды былі проста смешныя. «Дарэчы, я амерыканцам пра гэта казаў адкрыта», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Прэзідэнта, на нядаўняй сустрэчы з пасланнікам прэзідэнта ЗША па Украіне кітам Келогам Бакі падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Іране, у цэлым на Блізкім Усходзе. «Гэта для нас, кажу, непрымальна. Расказаў ім, як ваявалі разам. Кажу, ну там маладзейшыя былі людзі, вы, напэўна, у школе гэта не вучылі. А мы вучылі, вывучалі. Але былі і старэйшыя, аднагодкі Трампа. «Вы, кажу, гэта памятаеце, ведаеце?»- «Разумеем, памятаем», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заявіў, што, аналізуючы сітуацыю ў свеце, не схільны давяраць Захаду. Сваю пазіцыю ён данёс і амерыканскаму боку.
«Трамп кажа адно, а яны ў Еўропе робяць іншае. І гэтую кашу заварылі — людзі, палітыкі нават не паспяваюць за гэтым сачыць. Усё гэта сцэнар, па-мойму думку. Так, у Трампа ёсць крыўда на Еўропу: кінулі, за Байдэна ішлі сцяной. А перамог Трамп. Так, у яго ёсць крыўда. Ён чалавек, які не змог змірыцца з гэтай крыўдай, хоць любы палітык павінен быў перакрэсліць мінулае і пачаць будаваць сучаснасць. Дык вось іх сапраўднае — яны як былі разам, так і ёсць. Толькі ў гэтым спектаклі разыгрываюць розныя ролі. Таму не супакойвайцеся і не думайце, што ўжо занадта нешта змянілася. Іран гэта паказаў. З аднаго боку, Трамп — міратворац: „Гінуць людзі, хачу спыніць вайну ва Украіне!“ І тут жа наносіць удар, абсалютна незаконны ўдар па Іране», — заявіў Прэзідэнт.