Top.Mail.Ru
233

Лукашэнка назваў агульнай задачай Беларусі і М'янмы рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцяў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выконваючага абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма, старшыню камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайна і ўсіх м'янманцаў з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Актывізацыя беларуска-м’янманскіх сувязяў у 2025 годзе падкрэслівае прыярытэтнасць развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Сёлета агульнай задачай з’яўляецца эфектыўная рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых падчас шэрагу сумесных мерапрыемстваў і візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях і зафіксаваных у двухбаковых дакументах».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй успамінае сустрэчу з Мін Аун Хлайнам у гасцінным Нейп’ідо і спадзяецца на новыя кантакты ў Беларусі, М’янме або на міжнародных пляцоўках.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў м’янманскаму лідару добрага здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а народу гэтай краіны — міру і адзінства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю