Абрады, песні і рамёствы — аснова культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), перадае БелТА.
«Купалле — адно з самых народных свят. Абрады, песні, рамёствы — аснова нашага культурнага кода, ключ да разумення саміх сябе. Зберагаючы іх, мы ўсведамляем, што з’яўляемся не проста людзьмі, якія жывуць на адной тэрыторыі, а народам, нацыяй. Атрымліваем адказ на важныя пытанні: хто я, з якога я роду?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт адзначыў, што пра гэта шмат разважаў першы народны паэт Беларусі Іван Луцэвіч, які нарадзіўся ў чароўную ліпеньскую ноч і ўзяў сабе сімвалічны псеўданім — Янка Купала. «Купалле — гэта дыялог скрозь глыбіню стагоддзяў, гутарка з тымі, хто быў да нас, хто захаваў і перадаў наступным пакаленням усё самае каштоўнае: любоў да сваёй зямлі, імкненне да міру, душэўную шчодрасць і працавітасць», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Купалле — гэта таксама і сямейнае свята. Многія з тых, хто прыязджаў на першыя фестывалі з бацькамі, гэтым разам прывезлі ўжо сваіх дзяцей. «Мне асабліва прыемна бачыць зусім юных гледачоў. Менавіта тут, у Александрыі, мы ўзнагароджваем пераможцаў сямейнага праекта „Уладар сяла“. Гэта вялікая радасць — бачыць прыгожыя маладыя пары, якія захацелі жыць і працаваць у вёсцы, гадаваць дзяцей, з малых гадоў прывучаючы іх да працы на зямлі. І дзяржава будзе рабіць усё, каб уцягнуць моладзь у сельскае жыццё. Без вёскі нашы славянскія дзяржавы існаваць не змогуць», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэ
нка.