Лукашэнка назваў балбатнёй заявы Уладзіміра Зяленскага з пагрозамі ў адрас беларускага боку. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў журналістам 29 мая на палях саміта ЕАЭС у Астане, паведамляе БелТА.
Кіраўніка дзяржавы папрасілі пракаменціраваць агрэсіўныя заявы, якія гучаць з Кіева, у тым ліку аб нейкіх вызначаных на тэрыторыі Беларусі 500 патэнцыйных цэлях.
«Яны, можа, і вызначылі 500 цэляў. У нас ёсць адна цэль вельмі сур’ёзная з дакладнымі каардынатамі і зусім недалёка ад Беларусі. Гэта яны таксама разумеюць», — заўважыў у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка.
У цэлым жа Прэзідэнт ахарактарызаваў падобныя заявы з Кіева як балбатню. «Няхай мяне Уладзімір Аляксандравіч (Зяленскі. — Заўвага БелТА) прабачыць за гэта, але гэта балбатня нейкая».
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што пазіцыя ўкраінскіх вайскоўцаў у гэтым пытанні іншая. «Ваенныя Украіны ніякай вайны з Беларуссю не хочуць. Гэта я ведаю дакладна. Таму што яны разумеюць, што гэта 1000 кіламетраў дадатковага фронту — мяжа. І няпростая мяжа Беларусі і Украіны. Ім гэта трэба? Не», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу на склад ваенных сіл ва Украіне з боку граніцы з Беларуссю: «Ён, ці бачыце, 500 мэт бачыць. Напэўна, калі не сляпы, то і больш убачыць. Але ён павінен разумець, што мы бачым, хто стаіць на граніцы з таго боку. Гэта ж людзі, злоўленыя на вуліцах: небаракі ўкраінцы і воіны так званай тэрытарыяльнай абароны — учарашнія рабочыя, механізатары, калгаснікі і гэтак далей. Гэта што за воіны? Гэта ж гарматнае мяса. Таму мы цудоўна бачым. Гэта — балбатня».
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часта разважае над тым, навошта Уладзімір Зяленскі апошнім часам робіць такія заявы. Прэзідэнт мяркуе, што да гэтага падштурхоўваюць у шэрагу еўрапейскіх краін. «З амерыканцамі мы размаўляем. Пазіцыя Трампа зразумелая. Які б ён ні быў, ён правільную займае пазіцыю. Амерыканцы размаўляюць, хтосьці там маўчыць шматзначна, хтосьці, зноў жа, кажа, еўрапейцы чагосьці там бармочць. І яны яму кажуць: «А ты чаго маўчыш? Заўтра быццам бы будзе атака з боку Беларусі на Украіну».
У сувязі з гэтым Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз адназначна заявіў: «Гэтага ніколі не будзе. Ніколі! Нашых там салдат не было і не будзе. Гэта таксама ён ведае, і ваенныя (ва Украіне. — Заўвага БелТА) ведаюць».
«Гэта значыць еўрапейцы яго падштурхнулі да таго, каб ён рабіў падобныя заявы. Як гэта — яны змагаюцца за Украіну, а Украіна сама маўчыць? Вось ён і ляпае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І нейкія там дзеянні — нашых „тихушек-лахушек“, гавораць, запрасіў і іншае. Я рады, што ён (Уладзімір Зяленскі. — Заўвага БелТА) іх запрасіў. І дзякуй расіянам, якія гэта заўважылі — тэлевізіёншчыкі, — я чуў на РТР гэтую перадачу. Добра, што яны паглядзелі на нашую так званую апазіцыю. Ніякая гэта не апазіцыя. Гэта бандыты. І яны разлічваюць, што там яны падрыхтуюць баевікоў з ліку беларусаў, украінцаў, палякаў і яшчэ літоўцаў, і яны рушаць і захопяць нейкі раённы цэнтр (на тэрыторыі Беларусі. — Заўвага БелТА)».
Аляксандр Лукашэнка наконт гэтага таксама недвухсэнсоўна папярэдзіў: «Не дай бог з нейкай тэрыторыі будзе ажыццёўлена ваенная атака на тэрыторыю Беларусі — вайна атрымае зусім іншую якасць ва Украіне. Не буду канкрэтызаваць, сам разумееш (звяртаючыся да журналіста. — Заўвага БелТА), аб чым».
Вяртаючыся да персоны і заяў Уладзіміра Зялонскага, кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў пэўнай ступені шкадуе яго і спрабуе зразумець з улікам абставін. «Я спрабую прэзідэнта Украіны зразумець. Ідзе вайна, ідзе жудасны ціск. Перажыць гэта не так проста. Ну, і там, можа быць, нешта здарылася. Дзесьці курнуў, дзесьці кальнуў і іншае адбылося, і ён пачынае рабіць гэтую заяву. Мне яго проста шкада. Таму я маўчу. Не дай бог патрапіць у такую сітуацыю», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.