Top.Mail.Ru
184

Лукашэнка назваў узор для ўсіх аграгарадкоў Беларусі

Вёска Домжарыцы, якая размешчана на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, павінна служыць узорам для развіцця аграгарадкоў ва ўсёй краіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі населенага пункта, паведаміла БелТА.


«Куды з’язджаць адсюль? Паветра ў вас у 300 разоў лепшае, чым у Мінску. Школа. Садок. Работа. Галоўнае — ёсць збыт, попыт на вашу прадукцыю. Я сказаў, што трэба аграгарадкі рабіць такімі, як у Домжарыцах. Трэба ўсё гэта змаляваць, спісаць і за некалькі гадоў зрабіць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мяне многае тут здзівіла, шчыра скажу. Што вы ў цэнтры гэтага вялізнага масіва, і тут такая жамчужына. Наша галоўная задача — там, дзе ёсць магчымасць гэтыя цэнтры пабудаваць і захаваць, — туды будзем накіроўваць сродкі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю