Top.Mail.Ru
194

Лукашэнка назваў важнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу, паведамляе БелТА.



«Беларусь — краіна бязмежных лясоў, і той факт, што за гады незалежнасці іх плошча павялічылася амаль на мільён гектараў, сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы і вашым адказным стаўленні да сваёй працы, — гаворыцца ў віншаванні. — Вырасціць лес, своечасова яго нарыхтаваць і эфектыўна перапрацаваць — важнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі. Прадукцыя дрэваапрацоўкі, вырабленая па самых сучасных тэхналогіях, знаходзіць пакупнікоў практычна на ўсіх кантынентах. І менавіта тут ёсць драйверы росту для галіны».

Прэзідэнт адзначыў, што ў апошнія гады рэспубліка перажыла нямала ўраганаў, ад якіх значна пацярпеў наш лясны фонд. «І сёння сваё прафесійнае свята многія працаўнікі лесу адзначаюць на рабоце, устараняючы бураломы», — дадаў ён.

Асобныя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў дзяржаўнай лясной ахове. «Якімі б складанымі ні былі ўмовы надвор’я, вам удаецца трымаць пад кантролем пажаранебяспечную абстаноўку», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар упэўнены, што работнікі лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці найлепшым чынам справяцца і з наступствамі ўдараў стыхіі, і з новымі значнымі праектамі.

«Жадаю вам і вашым блізкім міру, дабрабыту і дабра», — пажадаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю