Top.Mail.Ru

Лукашэнка назваў залог спакою ў Беларусі, пакуль усё навокал палае, — працаваць і ўмацоўваць краіну

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў залог спакою ў Беларусі, пакуль усё навокал палае, — працаваць і ўмацоўваць краіну. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Кліч Палесся», перадае БелТА.



«Мы будзем рабіць усё для таго, каб быў мір, — заявіў Прэзідэнт. — Мы не хочам ваяваць. Чаму? Таму што Беларусь — гэта агульны дом, тут жывуць усе (прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. — Заўвага БелТА), і жывуць нармальна».

«Паглядзіце, што робіцца вакол. З пункту гледжання рэлігійнай і нацыянальнай варожасці. Страшна падумаць. Мы — спакойна. Не я — вы ўсё зрабілі для таго, каб на гэтым кавалку зямлі, вакол якога ўсё палае, спакойна жылі людзі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — І мы будзем жыць спакойна, калі не будзем адбіраць чужое і раскладаць па кішэнях, калі будзем працаваць і ўмацоўваць нашу краіну. Галоўнае — эканоміка. Таму я заўсёды вам гавару: вы мне дайце толькі адно — эканоміку, усё астатняе — за мной».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю