Top.Mail.Ru

Лукашэнка: не крыўдзячы сялян, трэба перанастроіць механізмы дапамогі льняной галіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці льняной галіны заявіў аб неабходнасці перанастроіць механізмы дзяржпадтрымкі, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер абмяркоўваецца не выжыванне льнаводчай галіны, а размова ідзе пра яе развіццё па ўсім ланцужку стварэння дабаўленай вартасці.

Прэзідэнт канстатаваў, што лён умеюць вырошчваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. І гэта даказваюць вынікі мінулага года. Так, сярэдні нумар доўгага валакна — 9,7, кароткага — 2,8. «Але пры выкананні тэхналагічнай дысцыпліны можна і лепш. У перадавікоў жа так і атрымліваецца», — заўважыў Прэзідэнт. Напрыклад, у ААТ «Горкілён» сярэдні нумар доўгага — 10,6, а кароткага — 3,7. Добрыя кампетэнцыі напрацаваны на Пружанскім і Карэліцкім ільнозаводах.

«Пры такіх нумарах і эканоміка нядрэнная. Але так, на жаль, не ўсюды. У краіне 19 ільнозаводаў. І вынікі іх работы вельмі адрозніваюцца», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.


Напрыклад, два заводы ў Брэсцкай вобласці за студзень-верасень 2026 года атрымалі чысты прыбытак у суме 18,3 млн рублёў, два заводы ў Гомельскай вобласці — 2,4 млн рублёў. А вось па шасці заводах у Віцебскай вобласці чыстая страта — 1,2 млн рублёў.

Для руху наперад пастаянна праводзіцца планавая мадэрнізацыя ўсіх ільнозаводаў і флагмана — Аршанскага льнокамбіната, дзе пачала працаваць новая лінія, якая дасць магчымасць перапрацаваць больш кароткага льновалакна.

«Верталётных грошай у нас няма. Усё, што выдзяляем, даецца ў доўг на пэўны час, за які трэба ўкараніць тэхналогію, выйсці на эканамічныя паказчыкі бізнес-планаў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Вы з гэтымі планамі ідзяце ў банкі і Мінфін. Абараняеце іх і атрымліваеце грашовыя сродкі. Будзьце ласкавыя выконваць тое, што самі са сваімі калектывамі разлічылі. Дзяржаве ёсць чым займацца і што фінансаваць».


Прэзідэнт адзначыў, што ўрад цяпер працуе над новай сістэмай падтрымкі сельскай гаспадаркі. Гэты працэс, паводле яго слоў, закране і льнаводства.

«Не крыўдзячы сялян, трэба пераналадзіць механізмы дапамогі так, каб атрымліваць патрэбную нам сыравіну і запатрабаваную прадукцыю — пражу, тканіны і гатовыя льняныя вырабы. Разглядаць сістэму дзяржпадтрымкі будзем комплексна — датацыі, дзяржзаказ, патанненне, пілотны праект па экспарце льновалакна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю