Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны», паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У першую чаргу амністыя закране жанчын, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, шматдзетных маці, цяжарных жанчын, пенсіянерак, жанчын з інваліднасцю, а таксама асуджаных за злачынства па неасцярожнасці.
Амністыя закране і мужчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. Ім таксама будзе дадзены шанц хутчэй вярнуцца да нармальнага жыцця.
У аснову законапраекта пакладзены гуманізм, павага да жанчыны і матчыных пачуццяў. Гэты крок закліканы спрыяць хутчэйшаму вяртанню юных беларускіх грамадзян пад нагляд сваіх маці і бабуль, а дарослых жанчын — да сваіх дзяцей.