Прэзідэнт Беларусі абяцае беларускім вучоным «неймаверныя грошы», калі яны распрацуюць прымальны варыянт айчынных батарэй для электратранспорту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
«Электрамабіль. Ужо сёння ўсе рынуліся. Таксама кавалак вялікі. Ну і эканоміку трэба ж развіваць. А без электрычнай энергіі якая эканоміка? Мы ж машынабудаўнічая краіна. Ды і ў сельскай гаспадарцы. Мы практычна ўсюды можам перавесці наш транспарт у сельскай гаспадарцы, наогул па краіне, на электрычнасць», — сказаў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук абяцаў распрацаваць у Беларусі айчынную электрабатарэю, што ў выпадку поспеху дазволіла б не закупляць адпаведныя камплектуючыя за мяжой.
«Вось гэта будзе прарыў. Вось няхай нашы вучоныя пакажуць свой спрыт. Атрымаеце неймаверныя грошы за гэта. Тым больш, гэта ж не навінка», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.