Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ва Уздзенскі раён Мінскай вобласці знаёміцца з развіццём у краіне племянной жывёлагадоўлі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы наведаае малочнатаварны комплекс «Ячанка» ТАА «БелІнтэрГен-агра». Тут размова пойдзе аб рабоце прадпрыемства і выкарыстанні сучасных тэхналогій (у тым ліку біятэхналогій) у малочнай і мясной жывёлагадоўлі пры мадэрнізацыі старых ферм у сучасныя МТК. Прэзідэнт азнаёміцца з пародамі племянных жывёл, выведзенымі ТАА «БелІнтэрГен».
ТАА «БелІнтэрГен» — беларуская прыватная кампанія, якая займаецца племянной жывёлагадоўляй. З 2003 года яе спецыялісты даюць кансультацыі, садзейнічаюць развіццю высокапрадукцыйнага статка ў племянных гаспадарках. Набыццё раней дзвюх непрацуючых ферм ва Уздзенскім раёне дазволіла больш актыўна разводзіць племянных цялушак і бычкоў, але не толькі. Узнікла ідэя самім вырабляць малако — так з’явіўся і напрамак аграбізнесу.
У асноўным у ТАА «БелІнтэрГен» займаюцца развядзеннем галшцінскай пароды, але таксама пачалі размножваць джэрсейскую, якая адносіцца да дробных парод кароў малочнага кірунку. Яе галоўная асаблівасць — малако змяшчае вялікую колькасць тлушчу і бялку, адрозніваецца высокім утрыманнем бялку А2. У той жа час дзякуючы невялікай вазе для кароў такой пароды трэба значна менш корму. Сутачны надой складае да 30 л.
За студзень — красавік 2026 года вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах у ТАА «БелІнтэрГен-агра» склаў 129,5 % да аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку малака — 132,3 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы — 110,1 %. На 1 мая 2026 года колькасць буйной рагатай жывёлы склала 1,9 тыс. галоў, за год павялічыўшыся больш як на 27 %.
Малочнатаварны комплекс «Ячанка» набыты праз аўкцыён у 2013 годзе, пасля чаго на ім была праведзена рэканструкцыя. Вядзецца будаўніцтва сучаснага малочнатаварнага комплексу замкнёнага цыкла на 3,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Дойны статак будзе складацца з 1,5 тыс. галоў з удоем 13 тыс. кг малака ў год на галаву.