«Мы ўдзячныя ўсім краінам за прыняцце нашай прапановы аб правядзенні нарады на гасціннай беларускай зямлі. Рэспубліка Беларусь падзяляе і падтрымлівае ініцыятывы ШАС, гатовая да канструктыўнага дыялогу і рэалізацыі сумесных праектаў», — гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ва ўмовах імклівай лічбавай трансфармацыі адукацыя і навука выступаюць асновай развіцця любой дзяржавы. І зараз першачарговымі задачамі ў гэтай галіне становяцца ўкараненне сучасных тэхналогій і навучанне спецыялістаў новай фармацыі, якія паважаюць культурныя асаблівасці і дасягненні краін ШАС.
«Упэўнены, што разам мы зможам дамагчыся вялікіх вынікаў у справе паслядоўнага ўмацавання партнёрства ў гуманітарнай сферы, ствараючы ўмовы для абмену вопытам, пашырэння ўзаемадзеяння і далейшага нарошчвання патэнцыялу дзяржаў — членаў ШАС», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай работы, поспехаў, здароўя і дабрабыту.