Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпісаў указ № 428, якім уносяцца змены ва ўказ № 92 ад 12 сакавіка 2020 года «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на працяг развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры. Ільготы па ПДВ і інвестыцыйным выліку на электрамабілі падаўжаюцца да 31 снежня 2028 года, а прэферэнцыі для ўстаноўкі і абслугоўвання зарадных станцый — на неабмежаваны тэрмін.
РУП «Белтэлекам» вызначана другім аператарам, які будзе ажыццяўляць будаўніцтва і абслугоўванне павольных зарадных станцый магутнасцю да 44 кВт.
Забудоўшчыкам прадастаўляюцца правы на перадачу зарадных станцый і аб’ектаў электрычных сетак дзяржаўным аператарам для іх далейшай эксплуатацыі на бязвыплатнай аснове.
Дакумент таксама прадугледжвае адмену права на бясплатную паркоўку ўдзельнікаў дарожнага руху на электрамабілях.