Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ нумар 33 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10 %.

На выплату пенсій у лютым гэтага года будзе накіравана каля 2,2 млрд рублёў, з якіх 196 млн рублёў — дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, памеры пенсій залежаць ад працягласці стажу працы, велічыні мінулага заробку, права на надбаўкі/павышэнні. Пенсіі па ўзросце вылічаюцца ў працэнтных суадносінах 55 % сярэднямесячнага адкарэкціраванага заработку за 20 гадоў стажу работы ў жанчын і 25 гадоў стажу работы ў мужчын. За кожны год стажу звыш названай працягласці пенсія павялічваецца на 1 % (у межах 75 %).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю