Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх

Беларускае грамадзянства прадастаўлена 224 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 16 непаўналетнім. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе БелТА.



Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 17 дзяржаў. У іх ліку — Арменія, Егіпет, Казахстан, Латвія, Малдова, Расія, Турцыя, Узбекістан. Большасць прыбыла з Украіны.

Асобы, якія атрымалі беларускае грамадзянства, занятыя ў розных сферах эканомікі. Сярод іх — супрацоўнікі сфер адукацыі, абслугоўвання, работнікі аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, прадстаўнікі іншых прафесій. Акрамя таго, у ліку новых грамадзян Беларусі — доктар і кандыдат навук, якія выкладаюць у адной з вядучых айчынных ВНУ.

Адначасова прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія парушалі законы Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю