Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства Беларусі 297 чалавек

У грамадзянства Беларусі прыняты 297 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.


Людзі, якія атрымалі грамадзянства, прыбылі з 28 дзяржаў, у тым ліку з Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.

Новыя грамадзяне Беларусі працуюць у сельскай гаспадарцы, сферы паслуг, гандлі, ахове здароўя і адукацыі.

Адначасова кіраўнік дзяржавы адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства шэрага асоб, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю